Некаторыя жартуюць, што апошнім часам Гомель нагадвае заапарк. Так у нас блукаюць знакамітыя гомельскія сланы, якія пакідаюць па сабе брудныя кучкі, што не прыбіраюцца тыднямі. А яшчэ ў кіраўніцтве нашага горада завяліся краты.
Толькі цяпер замест будаўніцтва новых падземных прыбіральняў яны разглядаюць варыянт будаўніцтва падземнага пешаходнага перахода на перакрыжаванні вул. Інтэрнацыянальнай і пр-та Леніна.
Чаму гэта — вельмі кепская і дарагая ідэя распавёў грамадскі актывіст Яўген Меркіс.
Падпісвайцеся на наш канал і пакідайце свой подпіс пад петыцыяй, калі вы таксама супраць гэтага падземнага перахода.
Сваё меркаванне вы можаце даслаць і ў УДАІ УУС гомельскага аблвыканкама на адрас gai_propaganda@post.gomel.by да 25.01.2019 г.