Сёння стала вядома, што 26 студзеня ў маладзечанскую міліцыю пазваніла жанчына і паведаміла, што задушыла свайго сына.
Пакуль ідзе следства, але ўжо некаторыя факты трагедыі і асобы падазраванай вядомыя.
Падазраванай 29 год. Яна жыла ў кватэры з сынам і сваякамі. Сям’я не лічылася на ўліку ў сацыяльна-небяспечным становішчы, не прыцягвалася да крымінальнай ці адміністрацыйнай адказнасці.
У падазраванай падчас затрымання былі прыкметы псіхічнай хваробы.
На сваёй старонцы ў «Вконтакте» жанчына была вечарам за два дні да трагедыі. Аватаркай яна размясціла здымак кіназоркі, а статусам словы: «У горадзе Маладзечна ганьба дапамагаць… у нас выжывае мацнейшы… адзін аднаго топім і робім розныя гадасці».
У ленце шмат фотаздымкаў самой жанчыны, а таксама яе сына. Ёсць здымкі з сумесных прагулак. Яны абдымаюцца, гуляюць.
Перепосты паведамленняў аб зборы грошай для хворых дзяцей, рэлігійныя цытаты.
Здымкі лайкаюць 2-3 адныя і тыя ж знаёмыя.
Шчымліва глядзіцца фота, дзе яна абдымае сына і віншуе з днём нараджэння.