Найти тему
Рэгіянальная газета

Мора аптымізму: маладзечанскія 80-гадовыя жанчыны змагаюцца ў спартландыі разам са школьнікамі

Некалькі жанчын, якім за 80 год, на дыванку ў школьнай спартыўнай зале робяць практыкаванні. Адна становіцца “бярозкай”, другая гайдаецца “лодачкай”. Не такія смелыя аднагодкі смяюцца і апладыруюць: “Ну і выдалі!”.

У чацвер, 17 лістапада, ў маладзечанскай школе №5 адбылося спартыўнае свята.

Спачатку для ўдзельнікаў правялі размінку. Трэба было не толькі выконваць заданні, але і паспець дацеміць, што трэнер хоча. Напрыклад, выстаўляць аднаіменныя руку і нагу ці рознаіменныя. Калі аднаіменныя – то выстаўляеш левыя, калі рознаіменныя – левую і правую. Заданні так весялілі жанчын, что аж прысядалі ад смеху. А калі ў кагосьці не атрымлівалася, трэнер адразу дапамагала.

Пасля зарадкі ўдзельнікаў падзялілі на дзве каманды. Хто адчуваў сябе не вельмі добра, станавіўся балельшчыкам. У кожнай былі сталыя жанчыны і валанцёры са старэйшых класаў.

-2
-3
-4
-5

Камандам патрабавалася выконваць заданні на хуткасць. Напрыклад, пранесці мячыкі, закінуць і сабраць мячыкі, правесці абруч. Вядучыя пастаянна суцяшалі ўдзельнікаў – не быжыце ж, ідзіце, сачыце за самаадчуваннем.

У перапынку некаторыя ханчыны выраблялі трукі. Хто на шведскай сценцы расцягваўся, хто пры прамых каленях рукамі дацягваўся да падлогі. Школьнікі побач здзіўляліся – не кожны з іх так зможа. “Дык я ж ў маладосці спортам займалася”, – кажа гібкая пенсіянерка.

У канцы ўдзельнікам уручылі шакаладныя медалі і запрасілі на наступную сустрэчу – з доктарам Путырскім. Раздалі заданні з сабой. І новыя фізічныя практыкаванні і пісьмовыя тэсты. У іх, напрыклад, трэба назваць месяцы ці дні тыдня ў зваротным парадку. Усё гэта садзейнічае захаванню кагнітыўных функцый.

Хто запальвае сталых людзей

– Бывае, так ужо стомішся ад урокаў. А тут прыходзяць нашы бабулі на зяняткі – такі зарад аптымізму, столькі сіл дадае, што гатовы горы звярнуць, – расказвае Лідзія Князева.

Лідзія Барысаўна – ганаровы грамадзянін Маладзечна. Да пенсіі яна працавала ў 5-й школе, дзе заснавала клуб “Пошук”. Разам з вучнямі яна знаходзіла імёны вязняў Шталага 342 і іх сваякоў. Цяпер разам з настаўнікам Аленай Парахнёй яна вядзе праект, які дапамагае сталым людзям весці больш пазітыўны лад жыцця.

Праект называецца «Крок насустрач». Яго рэалізуюць у межах праграмы «Месца сустрэчы дыялог» нямецкага фонда «Памяць, адказнасць, будучыня».

Чытаць цалкам па спасылцы.