Сабака выжыў дзякуючы неабыякавым берасцейцам і своечасовай дапамозе ратаўнікоў. Усе адбылося ўчора, 26 студзеня, на беразе ракі Мухавец. Belsat.eu знайшоў відавочцу падзеі берасцейку Людмілу Горда, яка распавяла як усе здарылася.
Фота: Людміла Горда
«Мы з сям’ёй удзельнічалі ў бэрдўотчынге, шукалі плаваючых птушак, каб сфатаграфаваць. Мы самі былі з сабакам. Каб птушак зняць, трэба іх пачуць. Чуем, што нехта ціха скуголіць – відавочна, што не птушка. Пачалі прабірацца скрозь кусты, убачылі ў палонцы сабаку, але так не дабярэшся і палак няма. Пабеглі па дапамогу на станцыю АСВОД. Адтуль прыйшла дапамога: вадалаз апрануў касцюм, пайшоў па лёдзе, праваліўся ў палонку, але выцягнуў сабаку на лёд, а затым узяў яго на рукі і моўчкі панёс на станцыю», – распавяла Belsat.eu Людміла Горда.
Читать полностью в источнике с фото:http://virtualbrest.by/news62907.php
Фота: Людміла Горда
Сабака быў абледзянелы. Яго размясцілі на станцыі АСВОД, абагрэлі лямпай у медкабінеце, накармілі цёплай ежай. Затым прыехала дзеўчына, якая забрала сабаку не ператрымку. Цяпер для пса шукаюць пастаянны дом альбо спадзяюцца знайсці яго сапраўдных гаспадароў.
Па словах валанцёраў сабака беспародны і не малады, але вельмі спакойны і добра выхаваны.