Цяжка паверыць, але калісьці на Каляды ў беларусаў не было ялінкі. Ролю аздобы выконваў саламяны павук. Лічыцца, што ён ахоўвае хату і гаспадароў ад бяды, прыцягвае ў дом згоду і дабрабыт. Штогод на знак перараджэння старога павука спальвалі і плялі новага. Гэтай старадаўняй традыцыі некаторыя прытрымліваюцца і дасюль. Больш цікавых відэа можна знайсці на Краязнаўчым сайце Гомеля і Гомельшчыны.