30 ліпеня расійскі блогер Ілля Рубцоў збіў 26-гадовага хлопца на трасе Мінск—Масква. Следства цягнулася некалькі месяцаў і прыйшло да высновы, што аварыйную абстаноўку стварыў п’яны пешаход, які трапіў пад колы расіяніну. Рубцова прызналі вінаватым у ДТЗ, але пакаралі сімвалічна — штрафам. “Мужчына, які знаходзіўся ў стане моцнай ступені алкагольнага ап'янення (паводле судова-хімічнага даследавання выяўлена 3,6 праміле алкаголю), выйшаў на праезную частку, не пераканаўшыся ў бяспецы, — распавядае Еўрарадыё афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог. — Ён не быў абазначаны святлоадбівальнымі элементамі ў цёмны час сутак, тым самым стварыўшы аварыйную абстаноўку на праезнай частцы”. ДТЗ са смяротным зыходам адбылося 30 ліпеня мінулага года ў Барысаўскім раёне. Па факце здарэння праводзіліся трасалагічная экспертыза і пяць аўтатэхнічных экспертыз, некалькі следчых эксперыментаў. Перад адным з іх, калі трэба было ехаць з закрытым спідометрам, Рубцоў праз
За смяротнае ДТЗ пад Барысавам расійскага блогера пакаралі штрафам
10 января 201910 янв 2019
28
1 мин