Вядомы даследчык, прафесар Адам Мальдзіс лічыць памылковым выказванні асобных гісторыкаў, якія называюць паўстанне 1863 года польскім паўстаннем, а Кастуся Каліноўскага польскім нацыяналістам. Пра гэта Мальдзіс заявіў у каментарыі Еўрарадыё. "А “Мужыцкую праўду” ён выдаваў на якой мове? Чаму ж ён не выдаваў яе на польскай мове ў такім разе? Гэта я хачу спытацца ў тых, хто называе Каліноўскага польскім нацыяналістам. Ён быў беларусам і паўсюдна падкрэсліваў сваю беларускасць. Але паколькі паўстанне пачалося адначасова і на тэрыторыі этнічна польскай, і на тэрыторыях этнічна літоўскай ды беларускай, і крыху на тэрыторыі ўкраінскай, то паўстанне тое было не польскім, а ўсеагульным. А сам Каліноўскі быў не польскім нацыяналістам, а беларускім! І на пытанне “Каго любіш?” адказваў: “Люблю Беларусь”". Нагадаем, у абноўленых падручніках па рускай літаратуры для 8-га класа паўстанне 1863-га года названае “Польскім паўстаннем пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага”. Пра тое, што гэтае паўстанне было
Адам Мальдзіс: Ці казаў бы “польскі нацыяналіст” Каліноўскі “Люблю Беларусь”?
10 января 201910 янв 2019
10
1 мин