Першага чалавека, які нарадзіўся ў трэцім тысячагоддзі ў горадзе Светлагорску, завуць Вераніка Карнеева. Вераніка Алегаўна Карнеееа — першы светлагорац і жыхар раёна трэцяга тысячагоддзя. Нарадзілася яна 1 студзеня 2001 года каля 9 гадзіны раніцы ў дзіцячай лякарні, бо радзільня на той час была зачынена на рамонт. Вага дзяўчынкі склала 3 кілаграмы 250 грамаў, рост — 51 сантыметр [1]. Шчаслівымі бацькамі стала сям’я працаўнікоў Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Светлагорскае вытворчае аб’яднанне «Хімвалакно»: Алег Міхайлавічі Іна Мікалаеўна Карнеевы. Бацька Веранікі на той момант працаваў аператарам дыстанцыйнага пульта кіравання прадзільнага цэха №3 вытворчасці поліэфірных тэкстыльных нітак, маці — перамотчыкам нітак круцільнага цэха №2 завода штучнага валакна РУП «СВА «Хімвалакно». Вераніка стала другой дачкой у сям’і Карнеевых. Яе родная сястра Лаліта Карнеева старэйшая на 1 год і 9 месяцаў. Падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс.Дзэне і будзеце ў курсе ўсіх новых публікацый! І
Як завуць першага светлагорца, які нарадзіўся ў трэцім тысячагоддзі?
8 января 20198 янв 2019
31
1 мин