Найти тему
Наш край

Палескія дыялектызмы ў творах Барыса Сачанкі

У мове твораў вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа Б. Сачанкі значнае месца займає дыялектная лексіка. Для навуковага аналізу ўзята выданне твораў пісьменніка 1971 г. пад назвай «Дарогі. Выбранае». Лексічны матэрыял сабраны на падставе 18 апавяданняў, уключаных у збор выбраных твораў, — «Агні вясновага надвячорка», «Антось Міхлік», «Голас», «Дарога праз лес», «Дарогі», «Дзік-бадзяга», «Жывы корань», «Качалка», «Не, не ўсё роўна», «Ніхто не ведае…», «Новая хата», «Праклятая вайна», «Прыкрасць», «Сляды», «Стажок сена», «У хаце трое», «Хлеб», «Цыганчук». У пералічаных творах выяўлена 25 дыялектызмаў. Гэта словы, якія называюць агульнавядомыя прадметы, паняцці, з’явы і мясцовыя рэаліі.

Дыялектызмы з мовы твораў Б. Сачанкі знаходзяць адпаведнікі ў дыялектных слоўніках: «Дыялектным слоўніку Лоеўшчыны» Т. Янковай, «Матэрыялах для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны», «Тураўскім слоўніку». Дзякуючы параўнанню лексем з твораў пісьменніка з адлюстраванымі ў гэтых слоўніках удаецца высветліць паходжанне дыялектызмаў у мове твораў Б. Сачанкі: яны бяруць вытокі ў яго роднай гаворцы, што належыць да паўднёва-заходняга дыялекту1. Лексемы, зафіксаваныя ў слоўніках, могуць адрознівацца ад ужытых у творах гэтага пісь­менніка адценнямі значэння. Звернемся да канкрэтнага разгляду дыялектызмаў з твораў Б. Сачанкі.

Усе прыклады ўжывання дыялектнай лексікі характарызуюцца наяўнасцю своеасаблівай стылістычнай афарбоўкі — адметнага сэнсава-стылявога напаўнення. У адзначаных творах пісьменніка дыялектызмы сустракаюцца ў мове дзеючых асоб і ў аўтарскай мове, дзе яны дапамагаюць вобразна і экспрэсіўна ахарактарызаваць герояў. Некаторыя дыялектныя лексемы ў няўласна-простай мове герояў перадаюць усе адценні пачуццяў, эмоцый.

Паводле значэння палескія дыялектызмы апавяданняў Б. Сачанкі падзяляюцца на некалькі семантычных груп:

а) назвы прадметаў, якія выкарыстоўваюцца ў мясцовым побыце, у гаспадарцы, а таксама назвы раслін, гаспадарчых пабудоў і інш. Дыялектызмы гэтай групы вызначаюцца большай канкштыкай;

б) назвы станаў асобы, дзеянняў, прыкмет, прыкмет дзеяння і інш. Дыялектыз­мы гэтай групы характарызуюцца большай абстрактнасцю.

Прывядзём кароткі «слоўнічак», складзены з дыялектызмаў, выяўленых у тво­рах Б. Сачанкі.

1. Бахматы10. Ёсцека19. Льга2. Бучная11. Камы20. Насцак3. Верхі12. Капаніца21. Почут4. Выкідаўся13. Касцярушка22. Стаўляла5. Выменціў14. Кіяхі23. Сцелішчы6. Гарэтная15. Клепае24. Сюд-туд7. Грачанка16. Кручаны25. Узырылі8. Губакі17. Кумкаюць 9. Дзержанок18. Ліповы

Адлюстравана гэта дыялектная лексіка ў наступных выданнях.

Бахматы ‘калматы’: Свавольнік-вецер <…> змятаў у парыжэлую траву пус­тое і лёгкае калоссеяго пагубляў скрозь бахматы жоўты жнівень і выцерабілі да зерня куры(Сачанка, Новая хата, с. 43). Лексема зафіксавана ў «Тураўскім слоўніку» ў знач. ‘шырокі, мехаваты’ [2, т. 1, с. 100]. Бучная ‘пышная, раскідзістая’: Да вайны ў нашым гародчыку кучаравілася маладая, вельмі бучная ліпа (Сачанка, Жывы корань, с. 49). Слова бучны адлюстравана ў «Тураўскім слоўніку» ў знач. ‘бойкі’ [2, т. 1, с. 100].

Верхі ‘вярхом’: Дзядзька збіўся з ног, шукаючи хлопца: на калгасным жарэбчыку злётаў верхі на паром… (Сачанка, Агні вясновага надвячорка, с. 11). Лексема зафіксавана ў «Тураўскім слоўніку» ў знач. ‘вярхом’ [2, т. 1, с. 114]. Сустракаем цікавыя аднакарэнныя мясцовыя словы: верхніца ‘верх у церніцы’ [3, с. 66]; верхаўё‘смятана’ [1, вып. 3, с. 212]. Выкідаўся ‘вырас’: Там ён і выкідаўся, стаў цыбатым хлапчуком (Сачанка, Агні вясновага надвячорка, с. 11). Лексему сустракаем у «Тураўскім слоўніку»: вукідацца ‘з’явіцца ў выглядзе высыпкі на целе’; вукінуцца‘павярнуцца (злосна), вызверыцца’, вукінуць ‘выкінуць, адкінуць’ [2, т. 1, с. 162]. Выменціў ‘з’еў’: Аднойчы, вярнуўшыся з пагулянкі, ён, расказвалі, выменціў цэлы чыгун тоўчанае парсюковае бульбы (Сачанка, Антось Міхлік, с. 17). Лексема зафіксавана ў «Тураўскім слоўніку»: вуменціць ‘хутка з’есці’ [2, т. 1, с. 166].

Гарэтная ‘гаротная, нікчэмная’: Маленькая, сухенькая, гарэтная,адны косці(Сачанка, У хаце трое, с. 24). Гэту лексему ў знач. ‘гаротны; здабыты ў цяжкай працы’ знаходзім у «Дыялектным слоўніку Лоеўшчыны» [3, с. 83]. У «Тураўскім слоўніку» сустракаем блізкае па гучанні слова гарэч ‘гарачыня’ [2, т. 1, с. 197]. Грачанка ‘салома ад грэчкі’: <…> многія з калгаснага поля грачанку па начах цэлымі вязкамі валакуць(Сачанка, Стажок сена, с. 8). Лексему грачаны ‘грачаны’ знаходзім у «Дыялектным слоўніку Лоеўшчыны» [3, с. 89]. Лексема грачанішча ‘поле (толькі пасля ўборкі грэчкі)’ сустракаецца ў «Матэрыялах для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны» [1, вып. 3, с. 236].

Падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс.Дзэне каб быць у курсе новых публікацый!

Губакі ‘дровы’: <…> я, пастаяўшы трохіля пакладзенага дзедам з дубовых губакоў куродыму, сеў на параскіданую ля кураня леташнюю салому (Сачанка, Не, не ўсё роўна, с. 55). У «Дыялектным слоўніку Лоеўшчыны» Т. Янковай знаходзім слова губа з дыялектным значэннем ‘грыб на дрэве’ [3, с. 91]. У «Матэрыялах для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны» сустракаем некалькі аднакарэнных дыялектызмаў з рознымі значэннямі: губка (губак) ‘нараст на дрэве’, губякі ‘агульная на­зва грыбоў’ [1, вып. 3, с. 238]. У «Тураўскім слоўніку» зафіксавана аднакарэннае слова губа, адно са значэнняў якога — ‘грыб губа’ [2, т. 1, с. 233].

Наступнае слова дзержанок ‘чаранок, ручка’: Тарахцяць драбінкі, дзержанок вілак падскоквае і глуха стукає аб посцілку, коўзаецца з боку на бок слізкі рубель (Сачанка, Стажок сена, с. 7). У «Матэрыялах для дыялектнага слоўніка Гомель­шчыны» сустракаем словы: дзергач І ‘драч’, дзергач II ‘венік (змецены)’ [1, вып. З, с. 247]. У «Тураўскім слоўніку» зафіксаваны аднакарэнныя лексемы: дзержак ‘дзяржанне’, дзержално ‘тое ж’, дзержанье ‘тое ж’ [2, т. 2, с. 14]. Ёсцека ‘ёсць’ — Ёсцека ж дарога праз сенажаць… (Сачанка, Дарога праз лес, с. 13). Лексему зна­ходзім у «Матэрыялах для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны»: ёсцека ‘тое, што е. Параўн. есека, есцяка’[1, вып. 4, с. 136].

Слова камы ‘страва з тоўчанай бульбы’: Неяк з лесу хлапчукі-пастушкі прынеслі блішчастую жалезную качалку, і Феня таўкла ёю бацьку камы, катала бялізну(Сачанка, Качалка, с. 29) — адлюстравана ў «Дыялектным слоўніку Лоеўшчыны» ў знач. ‘бульбяная каша’ [3, с. 150]. Гэту ж лексему знаходзім і ў «Матэрыялах для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны» ў знач. ‘тое, што камакі; пюрэ (канаплянае); пюрэ (фасолевае). Параўн. камам, камячынкі, каўма, каўмакі, комікі, комка’ [1, вып. 4, с. 202-203]. Капаніца ‘рыдлёўка’: Сама ж, узяўшы капаніцу, найшла на гарод акопваць бульбу (Сачанка, Хлеб, с. 41). У «Дыялектным слоўніку Лоеўшчыны» Т. Янковай сустракаем слова капаніца ‘капальніца’ (у сэнсе асоба, якая капає) [3, с. 151]. Касцярушка ‘назва травы’: І мы зноў ішлі бясконца доўгаапускаліся ў вузкія, пазарастаныя макрыцай і касцярушкай разоры… (Сачанка, Не, не ўсё роўна, с. 55). Слова касцёр у знач. ‘кастрыца’ сустракаем у «Дыялектным слоўніку Лоеўшчыны» [3, с. 154]. У «Матэрыялах для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны» знаходзім слова касцеруха ‘пустазелле’ [1, вып. 4, с. 218]. Кіяхі ‘кукуруза’: Ішлі па загонах, дзе плёўся лапушысты гурэчнік, буялі кіяхі… (Сачанка, Не, не ўсё роўна, с. 55). Гэта слова ў тым жа знач. ‘тое, што кіёк: вазьмі з ’еш кіях. Параўн. кіёўка, кіюшка, кіян, к’ях, кіяховы‘кукурузны’ знаходзім у «Матэрыялах для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны» [1, вып. 4, с. 231]. У «Дыялектным слоўніку Лоеўшчыны»: кіяхі ‘кукуруза; рагоз’ [3, с. 158]. У «Тураўскім слоўніку» лексема кіяхі такса­ма адлюстравана ў знач. ‘кукуруза’, параўн. кіяхову ‘кукурузны’ (тамсама) [2, т. 2, с. 193].

Клепае ‘лыпае (пра вочы)’: Міколка плаксіва шоргае носам і клепае бялёсымі вейкамі(Сачанка, Стажок сена, с. 6). Лексема клепаць зафіксавана ў «Тураўскім слоўніку» ў знач. ‘ісці (пра хаду чалавека без нагі)’ [2, т. 2, с. 195]. Сустракаем у «Дыялектным слоўніку Лоеўшчыны» аднакарэнны дыялектызм клепні ‘ногі’ [З, с. 159]. У «Матэрыялах для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны»— слова клёп ‘тое, што клеп (ад слова кляпаць)’ [1, вып. 4, с. 234]. Кручаны ‘шалёны’: ЧуюЦыганчука кручаны сабака пакусаў (Сачанка, Цыганчук, с. 45). Лексема зафіксав­ана ў «Дыялектным слоўніку Лоеўшчыны» ў знач. ‘шалёны, безразважны; жвавы, рухавы; прыбытковы’ [3, с. 167]. У «Тураўскім слоўніку» зафіксавана лексема кручэны ‘шалёны, капрызны і самадурлівы’ [2, т. 2, с. 240-241].

Кумкаюць ‘квакаюць (пра жаб)’: <…> кумкаюцъ, стараюцца перакрычаць ад­на адну жабы… (Сачанка, Агні вясновага надвячорка, с. 10). Лексема кумкаць ад­люстравана ў «Дыялектным слоўніку Лоеўшчыны» ў знач. ‘падаваць гукі кум-кум (пра жаб)’ [3, с. 172]. У «Тураўскім слоўніку» лексема кумкаць адлюстравана ў знач, ‘падаваць гук (пра жаб-гарлянак)’ [2, т. 2, с. 250]. У «Матэрыялах для дыя­лектнага слоўніка Гомельшчыны» гэты дыялектызм зафіксаваны ў знач. ‘квакаць’ [1, вып. 4, с. 266]. Наступнае слова ліповы ‘ліпавы’: Калі началася вайна і бацька выйшаў на фронт, абразаць, абсякаць і абрываць парасткі з ліповага пня быў мой клопат…(Сачанка, Жывы корань, с. 49). Лексема зафіксавана ў «Тураўскім слоўніку»: ліпову ‘ліпавы’ [2, т. З, с. 32]. Льга ‘можна’: Там і ўзяць яго льга (Сачанка, Ніхто не ведае…, с. 22). Лексема адлюстравана ў «Тураўскім слоўніку»: льга, ілга ‘ільга, магчыма’[2, т. З, с. 53].

Насцак ‘выспятак’: <…> лепей быць далей ад гэтага панурага, злоснага чала­веканізавошта можа агрэць насцаком (Сачанка, Ніхто не ведае…, с. 20). У та­кім жа значэнні гэты дыялектызм зафіксаваны ў «Дыялектным слоўніку Лоеўшчыны» [3, с. 210]. Почут ‘знак, вестка’: І аднаго ніяк не магла даўмецца, чаму ён маўчыць, не дае аб сабе почуту (Сачанка, Прыкрасць, с. 31). У «Тураўскім слоўніку» зафіксавана аднакарэнная лексема почутка ‘чутка’ [2, т. 4, с. 208]. Стаўляла ‘ставіла’: Стаўляла на стол то малако, то холодную бульбу, якая засталася ад вячэры, то прьтосіла сала(Сачанка, Дарога праз лес, с. 14). Лексема зафіксавана ў «Тураўскім слоўніку»: стаўляць ‘ставіць’ [2, т. 5, с. 97]. Сцелішчы ‘месцы, дзе сцелюць лён’: Браў са сцелішчаў лён, ды Сахвеіўсё мала (Сачанка, Стажок сена, с. 8). У «Тураўскім слоўніку» адзначана лексема сцельбішчэ ‘сцелішча’ [2, т. 5, с. 124]. Сюд-туд ‘туды-сюды’: <…> хадзіў сюд-туд па ўскрайку лесу… (Сачанка, Сляды, с. 3). Лексема зафіксавана ў «Тураўскім слоўніку»: сюд-туд, сюд-то-туд ‘сюдытуды, хутка’ [2, т. 5, с. 130]. У «Дыялектным слоўніку Лоеўшчыны» сустракаем дыялектызм сюда ўзнач. ‘сюды’ [3, с. 351].

У запар ‘запар’: Дзве начы ўзапар з Марыляю стаяў ля сенцаў, таксама ваяка…(Сачанка, Ніхто не ведае…, с. 22). Лексему знаходзім у «Дыялектным слоўніку Лоеўшчыны» ў знач. ‘падрад, запар’ [3, с. 369]. Узырылі ‘ударылі’: <…> лю­ты студзень і сама што ўпяклі, узырылі халады (Сачанка, У хаце трое, с. 24). Лек­сема зафіксавана ў «Тураўскім слоўніку»: узырыцъ ‘сцебануць, выцяць’ [2, т. 5, с. 187]. У «Дыялектным слоўніку Лоеўшчыны» сустракаем слова трохі падобнае, блізкае па гучанні: узрэць‘паглядзець, пабачыць’ [3, с. 370].

Працяг чытайце на Краязнаўчым сайце Гомеля і Гомельшчыны.