Найти в Дзене
Euroradio

У Расіі прапануюць лічыць віно прадуктам харчавання

Чалец Грамадскай палаты Крыма Іван Абажэр прапанаваў перастаць адносіць расійскае віно да алкаголю, піша ria.ru. Па яго словах, гэты статус накладае на расійскае віно жорсткае ліцэнзаванне. "Мы лічым, што віно трэба пазіцыянаваць не як алкагольную, а як вінаробчую прадукцыю, як прадукт харчавання, і вывесці яго з-пад кантролю Расалкагольрэгулявання", — заявіў Абажэр. Ён лічыць, што такая мера дасць новы штуршок для развіцця сельскагаспадарчай галіны.

Фота: pixabay.com
Фота: pixabay.com

Чалец Грамадскай палаты Крыма Іван Абажэр прапанаваў перастаць адносіць расійскае віно да алкаголю, піша ria.ru. Па яго словах, гэты статус накладае на расійскае віно жорсткае ліцэнзаванне.

"Мы лічым, што віно трэба пазіцыянаваць не як алкагольную, а як вінаробчую прадукцыю, як прадукт харчавання, і вывесці яго з-пад кантролю Расалкагольрэгулявання", — заявіў Абажэр.

Ён лічыць, што такая мера дасць новы штуршок для развіцця сельскагаспадарчай галіны.