На 29 снежня ў Аляксандра Лукашэнкі прызначаны працоўны візіт у Расію і перамовы з Уладзімірам Пуціным. Пра гэта паведамляе яго прэс-служба.
У Маскве кіраўнікі дзвюх краін працягнуць перамовы па праблемах, якія ўжо абмяркоўвалі на сустрэчы ў Крамлі 25 снежня.
Беларускі бок настойвае на кампенсацыі за расійскі нафтавы манеўр. Паводле беларускіх падлікаў, гэта прынясе нашай дзяржаве страты прыкладна ў 310-315 мільёнаў долараў у 2019 годзе. У сваю чаргу расіяне вінавацяць Беларусь у парушэнні мытнага рэжыму і пастаўках непадакцызных тавараў.
Першая сустрэча скончылася пагадненнем пра стварэнне рабочай групы, якая абмяркуе гэтыя пытанні. Тады ж кіраўнікі Беларусі і Расіі дамовіліся правесці яшчэ адну сустрэчу да Новага года.