Найти в Дзене

Уладальнік "Подем поедим" выйграў суд у газеты "Новы час"

У судзе. Фота: novychas.by
У судзе. Фота: novychas.by

У судзе Савецкага раёна Мінска агучаны прысуд паводле пазову Леаніда Зайдэса, уладальніка рэстарана "Подем поедим", супраць газеты "Новы час" і журналіста Дзяніса Івашына

Суд прыняў рашэнне на карысць бізнэсоўца, але яго патрабаванні задаволеныя толькі часткова. "Новы час" абавязаны аплаціць Зайдэсу 700 рублёў маральнай кампенсацыі і судовыя выдаткі. Акрамя таго, выданне абавязанае апублікаваць абвяржэнне свайго матэрыялу. Журналіст Івашын не мусіць плаціць кампенсацыю Зайдэсу.

Бізнэсовец патрабаваў каменсацыю ў 5000 рублёў з "Новага часу" і 3000 — з Івашына.

Нагодай для суда стала журналісцкае расследаванне Івашына, прысвечанае рэстарану "Подем поедим" каля Нацыянальнага мемарыялу Курапаты. Зайдэс заяўляў, што гэтае расследаванне абражала яго гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю. Па словах бізнэсоўца, некаторыя з яго партнёраў адмаўляліся ад супрацы пасля расследавання Івашына. 

Сам Зайдэс на суд не з'явіўся: яго інтарэсы прадстаўляла адвакатка Яўгенія Патапава

Нагадаем, што раней на Івашына і "Новы час" падаваў у суд бізнэсовец Аркадзь Ізраілевіч, але прайграў справу.