Найти в Дзене
Рэгіянальная газета

Шматдзетная мама з Вілейшчыны напілася снатворнага, бо муж не ўзяў яе ў краму

Здарэнне адбылося 30 снежня на Вілейшчыне. Муж сабраўся ехаць з суседам у магазін. Жонка таксама хацела паехаць, але муж не браў яе, бо не было з кім пакінуць дзяцей. У выніку мужчына пайшоў. А жонка ў гэты час выпіла некалькі таблетак снатворнага. У хуткім часе муж вярнуўся, бо машына не завялася. Убачыў пустую ўпакоўку ад лекаў. Жонка спачатку адмаўлялася, што піла. Потым прызналася. Муж выклікаў хуткую дапамогу. Як распавялі ў Вілейскім РАУС, таблеткі, што выпіла жанчына, былі на расліннай аснове, таму вялікай шкоды на арганізм не аказалі. Шматдзетная мама проста праспала да наступнага ранку. Больш навін чытайце тут.

Здарэнне адбылося 30 снежня на Вілейшчыне.

Муж сабраўся ехаць з суседам у магазін. Жонка таксама хацела паехаць, але муж не браў яе, бо не было з кім пакінуць дзяцей.

У выніку мужчына пайшоў. А жонка ў гэты час выпіла некалькі таблетак снатворнага.

У хуткім часе муж вярнуўся, бо машына не завялася. Убачыў пустую ўпакоўку ад лекаў. Жонка спачатку адмаўлялася, што піла. Потым прызналася.

Муж выклікаў хуткую дапамогу.

Як распавялі ў Вілейскім РАУС, таблеткі, што выпіла жанчына, былі на расліннай аснове, таму вялікай шкоды на арганізм не аказалі. Шматдзетная мама проста праспала да наступнага ранку.

Больш навін чытайце тут.