Найти тему
Планета Беларусь

Як выглядае гарадзішча на Менцы ў розныя часы года?

Сергей Плыткевич, planetabelarus.by

У першы працоўны дзень новага 2019 года я вырашыў падзяліцца здымкамі гарадзішча на Менцы: краіна перажывае цікавы перыяд, думаю, нагадаць у гэты момант пра нашыя гістарычныя карані не будзе залішнім…

Вось так выглядала рачулка Менка 27 лістапада 2005 года.

-2

Гарадзішча таксама было засыпана снегам.

-3

На яго крутых пагорках можна было ўбачыць такія фотагенічныя дрэвы…

-4

17 лістапада 2007 года – марозна, але рэчка яшчэ не замерзла.

-5

Прайшло дзесяць год, 2 сакавіка 2017 года. Многія старыя дрэвы зрэзаны, вядзецца “добраўпарадкаванне” берагоў Менкі. На жаль, такія варварскія адносіны да гістарычных мясцін даводзіцца назіраць даволі часта…

-6

Паўдневы бок гарадзішча не пашкоджаны, у цэнтры стаіць памятны валун.

-7

Але больш за ўсё мяне ўражваюць паліэтыленавыя мяхі пад клёнамі на тэрыторыі гарадзішча…

Я разумею, што камусьці падабаецца кляновы сок, але ж гэта святое для беларусаў месца! Напэўна, мясцовыя жыхары так не думаюць…

-8

Я доўга збіраўся зрабіць панарамныя здымкі гарадзішча на Менцы. Але гэта ніяк не атрымлівалася: за дзесяць год палётаў на верталетах і самалетах маршрут ніводнага разу не прайшоў побач. Затое, як толькі я набыў квадракоптэр, у першы ж сонечны дзень прыехаў да гарадзішча.

-9

16 студзеня 2018 года. Былы старажытны горад як на далоні, на першым плане рачулка Менка.

-10

Погляд з заходняга боку – незвычайная канфігурацыя ў гарадзішча, ці не праўда?

-11

11 кастрычніка 2018 года. Пачаліся асеннія туманы, я спадзяваўся зрабіць незвычайны кадр.

-12

Прыехаў на гарадзішча зацемна, сонца яшчэ не ўзнялося, а я пачаў здымаць.

-13

Туман, на жаль, быў не такі моцны, як я чакаў. Але казачнасці ён крыху дадаваў.

Можна ўявіць, якое бурнае жыццё калісьці віравала ў гэтым куточку беларускай зямлі…

-14

Над туманам уздымаецца сонца, магчыма, гэткім жа яго бачылі і нашыя продкі, толькі з крыху ніжэйшай кропкі.

-15

Другога студзеня 2019 года я зноў лётаў над гарадзішчам, выглядала яно прыгожа, але ў чарговы раз падвяла тэхніка – не чытаецца флэшка. Таму магу падзяліцца толькі здымкамі з зямлі.

-16

Рэчка Менка і абрэзаныя дрэвы.

-17

Каля гарадзішча ў Менку ўпадае ручай Дунай.

-18

А гэта погляд з паўднёвага боку, дзе захавалася некалькі старых дрэваў.

Спадзяюся, у бліжэйшыя стагоддзі гэтае месца па-ранейшаму будзе заставацца для беларусаў вельмі адметным і дарагім, і сюды будзе прыязджаць мноства турыстаў…

Хотите знать все о путешествиях по Беларуси, подписывайтесь на канал planetabelarus.by в Яндекс Дзен