На апошнія ў гэтым годзе заняткі курсаў “Мова нанова” ў Гомель завітае Зміцер Вайцюшкевіч. Тэмай практыкаванняў у навучанні беларускай мове гэтым разам стануць Каляды. Калі: 18 снежня, 18:30
Дзе: арт-прастора «Каўчэг» (г. Гомель, пр-т Перамогі, 2А, другі паверх) Уваход вольны Прыходзьце самі і запрашайце сяброў! Арганізатары прапаноўваюць зрабіць салодкі стол, таму просяць па магчымасці прыносіць з сабой розныя прысмакі і цукеркі. Удакладніць інфармацыю пра заняткі або што прынесці да стала можна ў суполках курсаў Укантакце і Фэйсбуку.