Пра Палессе існуе нямала твораў у розных жанрах. Узгадайма хаця б Івана Мележа, Янку Маўра ці Гаўрылу Вашчанку, не кажучы ўжо пра шматлікія песенныя хіты. Апошнім часам край балатоў робіцца модным і для турыстаў, а самі жыхары, прынамсі актыўная іх частка, стараюцца сваю адметнасць і вывучаць і падкрэсліваць.
Алег Рудавусаў лічыў адценні белага на выставе «Белая казка… Зіма беларуская» Віктара Барабанцава ў гомельскім палацы Румянцавых і Паскевічаў.