У 1937 годзе ў 67-м знішчальным авіяпалку, які кватэраваўся ў Гомелі, на тым самым месцы, дзе цяпер месціцца р-н “Стары Аэрадром”, адбыўся ўзорна-паказальны суд. На лаве падсудных апынуліся камандзір палка, ягоны намеснік, начштаба палка, усе камэскі, усе іх сябры і сябры сяброў. Такім чынам, падсудных назбіралася ці не дзве траціны ад асабовага складу. Абвінавачванне выставілі стандартнае: трацкісты, бухарынцы, фашысты, шпегуны і здраднікі. Сярод тых, каго прыгналі на суд у якасці статыстаў, быў мой дзед, лейтэнант Канстанцін Іванавіч, і ягоная жонка, мая бабуля Марыя Сазонтаўна. Далейшае пераказваю са словаў бабулі (ёйнай беларускай мовай): — Сыначка, ды ўсе зналі, што і як. Жонка таго кампалка была гуляшчая, і мужык яе аднажды застукаў. Палюбоўнік праз акно выскачыў, а жонку тую кампалка пабіў і паабяцаў выгнаць туды, адкуль узяў – у калхоз. Тая ў калхоз не хацела, не дурная ж, адразу пабегла ў эн-ка-вэ-ду і напісала на свайго мужыка данос – бачыла ў яго партрэт нейкага барадатага м