Вядомы ўсім мультыплікацыйны персанаж Масяня, створаны расійскім аніматарам Алегам Куваевым, у новай серыі сваіх прыгодаў наведала горад Мазыр.
У вандроўку гэтым разам яна выправілася са сваім хлопцам — Хрундзелем. Разам яны аглядаюць імітацыю мазырскага замка, чамусьці падыходзяць да помніка згушчанцы, які насамрэч знаходзіцца ў Рагачове а таксама шукаюць дзе б выпіць чароўны збіцень.
Падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс.Дзэне і будзеце заўжды ў курсе цікавых навін і даследаванняў!
Далей яны наведваюць касцёл св. Міхаіла ў Даліне анёлаў і кафедральны сабор св. Арханёла Міхаіла.
Мінаючы мазырскі трамвай і помнік самалёту Міг-17 яны ў выніку трапляюць у кампанію па рамонце кампутараў і ноўтбукаў «КаМо», якая, верагодна, і выступіла замоўцам дадзенага роліка.
У любым выпадку цяпер пра чароўны горад Мазыр у Гомельскай вобласці дакладна даведалася яшчэ болей людзей і магчыма нехта цяпер захоча наведаць гэты горад ды паблукаць у ім «па слядах Масяні».
Заўважыў Яўген Меркіс