Пранікнуцца прыгажосцю беларускіх зямель у зімовую пару года можна на персанальнай выставе мастака, адкрыццё якой адбудзецца ў палацы Румянцавых і Паскевічаў 7 снежня ў 16.00. Зіма… зачаравальна чыстая прырода, ухутаная ў беласнежныя адзення, нясе ў сабе незвычайнае адчуванне казкі і чараўніцтва, чакання галоўных зімовых святаў — Новага года і Каляд. У творчасці ўраджэнца Гомеля Віктара Барабанцава тэма калядак праходзіць чырвонай ніткай. Яркае вясёлае свята на яго палотнах разгортваецца то ў Крэве, то ў Ракаве, то на заснежаных прасторах роднага краю… Творчая спадчына Віктара Барабанцава маштабная і разнастайная. Атрымаўшы класічную прафесійную адукацыю пад кіраўніцтвам народных мастакоў Беларусі Гаўрыіла Вашчанкі і Уладзіміра Стальмашонка, ён працягвае традыцыі рэалістычнай школы, з’яўляецца прызнаным майстрам манументальнага жывапісу. Каб не прапусціць новыя падзеі, навіны і даследаванні, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс.Дзэне! Суадносіны паміж натурай і палатном Віктар Кірылавіч
Выстава жывапісу Віктара Барабанцава «Белая казка… Зіма беларуская…» адкрыецца ў Гомелі
5 декабря 20185 дек 2018
78
1 мин