За савецкім часам, а тым больш, за сталінскім, стаць у БССР “законным” міліянерам было амаль нерэальна. А тым больш — вясковаму беларусу з вёскі Баршчоўка Гомельскай вобласці Рэчыцкага раёна. Я таксама так думаў, пакуль напрыканцы сямідзесятых мая бабуля Марыя Сазонтаўна не паказала мне на Прудкоўскіх могілках Гомеля адну магілу. — Сыначка, гэты чалавек быў багацейшым за найгалоўнага нашага міністра і нават мог бы яго купіць з усімі вантробамі! За часамі НЭПу ў БССР пачалася эпоха зманлівай эканамічнай “волі”. Да так званага “ўгару НЭПу” у 1927 годзе кожны прадпрамальны чалавек пры наяўнсці стартавага капіталу мог зарганізаваць рэстарацыю, майстэрню, цэх… дый што заўгодна, куды меў права ўзяць на працу меньш прадпрымальных і зарабляць там грошы. Мікола Дзьмітрыевіч Вітаўтаў пад час “дазволу эканамічнае волі” было пад пяцьдзесят. Вясковае жыццё прывучыла яго ніколі і нікому не даваць веры, а маскоўскае ўладзе – і пагатоў. Але ж на НЭП ён купіўся. Як праўдзівы селянін з-пад Рэчыцы ён вел