Спачатку, першае, што трэба зрабіць – гэта вызначыцца, як у дадзенай кнізе называць вёску, якая цяпер афіцыйна называецца Казацкія Балсуны. Здавалася б, што за абсурдная прапанова, але з назвай вёскі не ўсё так проста. Да сярэдзіны ХІХ стагоддзя населены пункт у пераважнай большасці дакументаў на старабеларускай і рускай мовах пісаўся як «Бовсуны», «Бавсуны» ці «Бовсуни» – праз літару «в». Так у дакументах 1835-1837 гадоў, напісаных тагачасным баўсунскім памешчыкам Паўлам Герасімавым Азерскім, сустракаем варыянты «Бавсуны» і «Бовсуны». Праз «в» пісаліся і прозвішчы «Бавсунъ», «Бовсунъ», «Бовсуненокъ», «Бавсунова» і «Бовсуновъ», назоўнік «бовсуновци», прыметнік «бовсуновские» і г.д. Прычым і ў польскамоўных крыніцах XVIIІ стагоддзя мы таксама сустракаем напісанне назвы вёскі і прозвішча «Баўсун» праз «u» або «w»: «z Bowsunow», «Bousun», «Bowsun», «Bowsan». Форма праз «л» – «Болсуны», «Болсуни», «Болъсуни» сустракаецца ў дакументах XVIIІ стагоддзя толькі спарадычна, пачынаючы з 1720-х га