Найти тему

Сонечная панэль для гімназіі

Падведзены вынікі экалагічнага конкурсу “Энергія сонца для Зялёных школ”. Вызначаны сем “зялёных школ” з кожнай вобласці Беларусі, у якіх кампанія А1 установіць панэлі, якія пераўтвараюць сонечную энергію ў электрычную. Сярод пераможцаў і смаргонская гімназія.

Конкурс “Энергія сонца для Зялёных школ” – гэта не першая ініцыятыва А1 у галіне аднаўляемай энергіі, якая звяртае ўвагу на эфектыўнасць укаранення такога роду рашэнняў.

-2

Партнёрамі А1 у гэтым праекце, што ладзіўся пры садзейнічанні Праграмы Развіцця ААН у Беларусі сталі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.