Сёлета адзначалася 635 гадавіна падпісання Крэўскай уніі. З гэтай нагоды на мінулым тыдні ў гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылі выставу “Пад знакам Крэўскай уніі”. Крэўскі замак, несумненна, - важнейшы архітэктурны помнік ХІV стагоддзя, гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі. У пачатку ХІV стагоддзя вялікі князь Гедымін пачаў яго будаўніцтва для аховы сваіх уладанняў. Кажуць, што ўзводзілі замак сапраўдныя волаты, пра гэта сведчаць вялізныя валуны, якія ёсць у яго сценах. Навуковы супрацоўнік музея Аксана Гейбовіч падчас адкрыцця выставы зазначыла: “У 1385 годзе ў Крэва з’ехаліся князі і польскія паслы, каб заключыць Крэўскую унію. Моцна спрачаліся тады прадстаўнікі дзвюх дзяржаў, дабіваліся большых выгод для сваіх бакоў. Каб вялікі князь ВКЛ Ягайла не адмовіўся, прапанавалі ў жонкі 12-гадовую каралеву польскую Ядвігу. Ягайла згадзіўся. Ажаніўся, стаў каралём Польшчы, прыняў каталіцтва. Крэўская унія стала лёсавызначальнай для абодвух дзяржаў, а Крэўскі замак на працягу 700 гадоў
Выстава “Пад знакам Крэўскай уніі” працуе ў гісторыка-краязнаўчым музеі
18 ноября 202018 ноя 2020
2
1 мин