“Лэпбук “Любі і ведай свой край” – не проста папка з назапашанай інфармацыяй, гэта інструмент, з дапамогай якога дзіцячыя заняткі ператвараюцца ў займальную гульню, - зазначыла Таццяна Васілеўская, намесніца загадчыка дзіцячага сада №13.
Гартаю гэты рукатворны шэдэўр (без перабольшвання) – і дзіўлюся педагагічным талентам. Папье-машэ, кераміка, жывапіс, выцінанка, малюнак, ткацтва – чаго толькі