“Мая краіна, мая Бацькаўшчына” – колькі пяшчоты і гонару ў гэтых чатырох словах. Для кожнага з нас яны маюць свой сэнс. Для адных – гэта месца, дзе нарадзіўся, для іншых – родная дзяржава, а для некаторых – проста спалучэнне слоў.
Адзін са спосабаў выхавання ў дзяцей любові да радзімы – гэта пашырэнне ведаў пра яе. З гэтай мэтай для вучняў чацвёртых класаў сярэдняй школы №5 была праведзена