Найти тему

Вучні першай школы ведаюць правілы энергазберажэння

Міжнародны дзень энергазберажэння адзначаецца 11 лістапада 2020 года. Ён устаноўлены ў мэтах рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў, развіцця аднаўляльных крыніц электраэнергіі.

Дзень энергазберажэння - гэта добрая нагода для ўсіх нас задумацца пра спосабы эканоміі энергіі дома і на працоўным месцы. Гэтай тэме былі прысвечаны розныя мерапрыемствы ў сярэдняй школе № 1 г. Смаргоні: хвілінкі па энергазберажэнню на першым ўроку, праца энергапатруля на працягу дня, паказ слайд-фільмаў па энергазберажэнню, класныя і інфармацыйныя гадзіны.

-2

Урок-майстэрня «Што я павінен ведаць аб энергазберажэнні» прайшоў у VIII «А» класе. Група «Інтэлектуалы» патлумачыла аднакласнікам, якія бываюць віды энергіі і што такое энергазберажэнне. Удзельнікі групы «Аналітыкі» распавялі пра спосабы энергазберажэння, а «Даследнікі» паведамілі, колькі грошай можна эканоміць, калі выконваць правілы энергазберажэння.

Вынікам урока-практыкума ў 5 «Б» класе стаў плакат «Як зберагчы энергію: карысныя парады».

-3

Навучэнцы сёмых класаў распрацавалі памяткі «Правілы энергазберажэння».

Хлопчыкі і дзяўчынкі з 1-4 класаў аформілі выставу «Эканомім энергію!»

Праведзеныя мерапрыемствы паказалі, што вучням добра знаёмыя правілы энергазберажэння, засталося толькі прымяняць іх на практыцы.

12 лістапада ў школе прайшоў конкурс «Паляўнічыя за батарэйкамі», прысвечаны Дню энергазберажэння. Навучэнцы прыносілі выкарыстаныя батарэйкі і складвалі іх у спецыяльныя кантэйнеры. Рэкардсменамі па зборы адпрацаваных батарэек сталі вучні 1"А" класа, якія сабралі 1030 батарэек.

У час правядзення мерапрыемства вучні даведаліся, што можна выконваць простыя правілы, каб батарэйкі не шкодзілі прыродзе і чалавеку: як альтэрнатыву гальванічным элементам лепш выкарыстоўваць звычайную разетку, акумулятарныя батарэі больш эфектыўныя, аддаваць перавагу трэба элементам з надпісам без ртуці і кадмію, нельга разбіраць гальванічныя элементы.

-4

Прыцягненне ўвагі да пытанняў энергазберажэння садзейнічае папулярызацыі энерга- і рэсурсазберагальнага ладу жыцця вучняў і іх сем’яў.