Замест уступаЧаста, начытаўшыся прыгодніцкіх раманаў, наглядзеўшыся захапляльных фільмаў, мы марым пра незвычайныя падарожжы, неверагодныя адкрыцці. І погляд наш скіроўваецца за далягляды, нараджаючы мары пра вандроўкі ў свет няблізкі. Але варта праявіць крыху больш цікаўнасці да гісторыі таго месца, дзе мы жывём, і раптам высветліцца, што за цікавосткамі не трэба ехаць далёка – іх удосталь побач.Для чалавека творчага свежыя эмоцыі – галоўная ўмова для натхнення. Атрымаць жа гэтыя эмоцыі найлепш у вандроўцы. Таму і наведаліся юныя карэспандэнты, удзельнікі школы юнага журналіста пры рэдакцыі газеты “Светлы шлях”, у два сакральныя для беларусаў месцы.Спачатку завіталі пачаткоўцы ў Кушляны на колішнюю сядзібу паэта-дэмакрата, слыннага адваката і грамадскага дзеяча Францішка Багушэвіча. Экскурсію ў музеі правёў дырэктар установы Алесь Жамойцін, які распавёў пра лёс і творчасць Мацея Бурачка, пра тое, якім чынам уратавана была сядзіба. Наведаліся госці да памятнага валуна ў гонар паэта, пад якім ён хаваў свае рукапісы. Завіталі на Лысую гару да паганскага капішча, пагулялі ў ваколіцах панскага дома.
Цудоўныя ўражанні атрымалі юныя карэспандэнты, завітаўшы ў Залескую музей-сядзібу Міхала Клеафаса Агінскага акурат на святкаванне юбілейнага дня нараджэння слыннага грамадскага дзеяча і кампазітара. Цудоўнае восеньскае надвор’е, старажытны англійскі парк, музыка каля палаца і яркія імпрэзы – усё гэта аснова для новых публікацый. Спадзяюся, нашы юныя аўтары падзеляцца сваімі ўспамінамі пра адкрыцці ў новых куточках малой радзімы.
Ала СТРАШЫНСКАЯ.
Фота аўтара.
Паэтычны дэбют
Ульяна Шарова,
вучаніца 11 класа СШ №6.
У сённяшнім выпуску нашай тэматычнай старонкі прадстаўляем новага аўтара. Ульяна ШАРОВА - адзінаццацікласніца СШ №6. Яна лічыць сябе творчым чалавекам, бо з ранняга дзяцінства пішыць вершы, займаецца музыкай, захапляецца іншымі відамі мастацтва. Менавіта таму вырашыла пасля заканчэння сярэдняй школы паступаць на факультэт культуралогіі і сацыякультурнай дзейнасці.
Вершы Ульяна піша па-руску і па-беларуску. Іншы раз з-пад пяра юнай паэтэсы з’яўляюцца верлібры. Для дэбюту пачынаючага аўтара мы абралі тры лірычныя вершы. Спадзяемся, Ульяна прадэманструе ў хуткім часе і свае рэпарцёрскія здольнасці.
***
А мне прысніўся сон ўчора:
блукаючы па берегах марскіх,
ты ведаў: абміне нас тое гора,
і хопіць нам кахання на дваіх.
Ты слухаў голас недарэчны мой
і адчуваў маё дыханне.
З табой я атрымала б супакой.
І не адчула б сэрца развітанне.
Як моцна ты хацеў мяне кахаць,
а я - да твайго сэрца прытуліцца.
Мяне ты марыў ад усіх абараняць,
ды дзверцы запеветнай не адкрыцца.
Тваё імя запомню назаўсёды,
святло ў вачах тваіх наноў знайду,
і раптам без прычыны і нагоды
у лепшых снах я да цябе прыду.
Мой зварот
Пра цябе я чытала ў кнігах,
аблічча шукала тваё
пасярод цемрадзі
ў мігценні.
Хадзіла рознымі
шляхамі
і доўгі час шукала
для сэрца мілыя пачуцці.
Я марыла
пра вечнае каханне,
дзе кожны вечар
ціха і пакорліва
мы тулімся адно да аднаго.
Малітвы пасылала ў неба,
і, запаліўшы Божае святло,
з вялікай верай у Яго,
укленчыўшы,
стаяла на каленях.
Я столькі часу
шукала там,
дзе быць кахання не магло.
Але так блізка
была мая любоў.
Мой Божа!
Цяпер я так удзячна
Табе,
за тое, што Ты мне адкрыў
мой шлях да шчасця.
Осень
За окном дождливая осень,
пусть она заберет печаль.
Он совсем не амбициозен,
твой немного уставший рояль.
Ты играл. Было ночью безлунно.
Ты пел, ты скучал и страдал.
Я любила тебя безумно,
ты такой любви и не знал.
Напевали клавиши эти,
что нам расставаться пора.
И звучало в каждом куплете:
«Всё игра, это просто игра».
За окном дождливая осень.
пусть она заберёт печаль,
мне останется на прощанье
серенада, что пел твой рояль.
Посетите музей
Арина САМАРКИНА,
ученица 9 класса СШ №6.
Вы хоть раз были на самоизоляции? Нет? А я - да. Это очень скучно. Из квартиры выходить нельзя, встречаться с друзьями запрещено, даже с родными провести время не получается. После такого затворничества начинаешь ценить свободу.
Первым делом после «заточения» я решила съездить в историко-краеведческий музей. Уговорила своего друга Артёма составить мне компанию.
Только мы зашли в музей, как нашим взорам представилась мумия. Прочитав информацию о мумификации в разные эпохи, мы перешли в другой выставочный зал. Здесь для нас провели экскурсию. Что оказалось очень кстати, потому что мы по истории Беларуси проходим сейчас военные темы, и выставка «Годы военного лихолетья» - дополнительный внешкольный материал для изучения темы.
Даже представить себе не могла, что вещи столетней давности, в том числе значки, документы, фотографии, так хорошо сохранились. Среди экспонатов выставки большое количество по-настоящему уникальных раритетов.
Так что, если вы засиделись дома, чтобы не рисковать здоровьем лишний раз во время пандемии, посетите музей. Там нет столпотворения и легко дистанцироваться от других посетителей.
У пошуках скарбаў
Дамінік МІЗУЛА,
вучань 10 класа Жодзішкаўскай СШ.
З маленства я марыў знайсці скарб. Сапраўдны скарб, як у фільме “Піраты Карыбскага мора”, каб было ў куфэрку шмат золата, каштоўных упрыгожванняў, старажытных манет. Мой тата, як гісторык, заўжды казаў мне, што наша зямля вельмі багатая на скарбы, але не толькі золата мае каштоўнасць.
Жаданне знайсці скарб не пакідала мяне. Асабліва, калі перакопваючы градкі каля бацькоўскага дома, знаходзіў цікавыя рарытэты. Калі мне споўнілася 13 гадоў, я ўгаварыў бацькоў купіць мне на дзень нараджэння металашукальнік. Мара мая збылася, і пачаў я пошукі з уласнага падворка. Калі завяршыў абследаванне агарода і сада, працягнуў пошукі на суседніх палетках.
Ні золата, ні брыльянтаў я не знайшоў, але за два гады апантаных пошукаў адкапаў шмат старажытных рэчаў, якія сведчаць пра багатае гаспадарчае, культурнае і рэлігійнае жыццё Жодзішак. Разнастайныя ключы, замкі, пярсцёнкі, завушніцы, пацеркі, імянныя пячаткі і пломбы ад іх, медальёны, крыжыкі – сведчанне заможнасці колішніх жыхароў. Усе гэтыя знаходкі натхнялі больш уважліва займацца гістарычнай спадчынай маёй малой радзімы, вывучаць гістарычныя крыніцы, працаваць з картамі. Уяўленне пра наш аграгарадок мянялася з кожнай знаходкай. Адкрываліся таямніцы гісторыі, цікавыя факты пра развіццё рамёстваў, пра арміі і ваяроў, што тут некалі кватаравалі, пра баявыя дзеянні, якія тут адбываліся.
Адна з цікавых маіх знаходак – жалезны замок. Адзін у адзін такі замок я бачыў у падручніку гісторыі Беларусі за 6 клас. Мы з татам прыйшлі да высновы, што такія замкі прывозілі да нас купцы з паўночнай Еўропы, з якой быў наладжаны гандаль па Віліі і Нёмане. А знойдзены мной сярэбраны грош 1562 года досыць распаўсюджаны ў нашых мясцінах, бо за праходжанне караблёў праз мытню якраз і плацілі адзін сярэбраны грош. Наогул, у маёй калекцыі знаходак ёсць манеты Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі, Германіі, перыяду Першай і Другой сусветных войнаў, безліч савецкіх капеек.
Вельмі частыя знаходкі – гузікі. Яны розныя па памерах, па сімволіцы, па якасці, па прыналежнасці да вайсковых падраздзяленняў. Я навучыўся адрозніваць гузікі польскія, нямецкія, французскія, рускія, савецкія.
У маёй калекцыі ёсць шрапнель і кулі, якіх безліч на палях, на агародах і проста на падворках. Гэта сведчанне таго, што вайна была паўсюль і закранула кожную беларускую хату. Пра гэта ж згадваюць рамянныя спражкі жаўнераў, падковы ад вайсковых ботаў, імянныя нумары загінуўшых вайскоўцаў.
Знойдзеныя мной рэчы я планую перадаць у будучы гістарычны музей Жодзішак. А металашукальнік мы прадалі, бо цяпер у мяне іншыя інтарэсы, часу на пошукі няма. Яшчэ я зразумеў, што ёсць больш каштоўныя рэчы, чым золата і брыльянты.