Найти в Дзене

Пра казку "Чароўны гаршочак"

Бабуля прачытала ўнукам казку "Чароўны гаршочак". Казка спадабалася. Дзеці пачалі марыць, аб чым яны папрасілі б гаршочак, давадзіся ім прыдбаць такі. Унук казаў:

-"Калі б у мяне быў такі гаршочак, я б папрасіў у яго шмат цікавых цацак і гульняў, і мноства прысмакаў."

А ўнучка падумала і сказала:

-"А я б папрасіла ў гаршочка зрабіць так, каб усім людзям было добра, таму што, калі ўсім, хто вакол цябе дрэнна, твае жаданні не здзейсняцца."