Ускалмачаная, абтрапаная, злая Баба Яга аднойчы навучылася ператварацца ў невідзімку (гэтаму навучылі яе лютыя чараўнікі). Яна залятала ў кватэры і зламыснічала: схопіць са стала кубак і лусне аб падлогу, яшчэ і патанцуе на асколках... Ці пасварыць брацікаў і сястрычак аба залезе ў вушка дзіцяці і шэпча яму, што трэба ўкрасці ў мамы цукеркі. А аднойчы яна заляцела ў пакой, дзе толькі што