19 верасня ў Мінску адбылася маштабная канферэнцыя TEDxYouth@Minsk. Перад шматлікай публікай паспяхова выступіла выхаванка Крэўскай школы Кацярына Янголь. Было ўсё: апладысменты, падарункі, эмоцыі, хваляванні… Наперадзе – самае важнае: рэалізацыя праекта. А пачалося ўсё з таго, што кампанія А1, пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, у 2019/2020 навучальным годзе рэалізавала праект “Першыя”. У яго межах праходзіў агульнарэспубліканскі конкурс ідэй для навучэнцаў ІХ-ХІ класаў у чатырох накірунках: тэхналогія, культура, інклюзія і экалогія. Удзельнікам конкурсу неабходна было распрацаваць ідэю праекта ў адным з гэтых накірункаў і прадставіць яго ў выглядзе публічнага выступлення ў фармаце навуковых канферэнцый TED. Арганізатары конкурсу атрымалі больш за сотню ролікаў з арыгінальнымі ідэямі і цікавымі праектамі. Журы было вельмі складана зрабіць выбар. Месцаў у фінале было толькі 10. Навучэнка ХІ класа дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Крэўскі яс