Адшумелі калоссямі паля, скончылі працу камбайны, і новым залатым дажджом пасыпалася збожжа ў засекі нашай краіны - час свята ўраджаю, хлеба, водара хлеба, смак хлеба, а тут ўсё: і ласкавы позірк нашых бацькоў, і шчаслівы смех дзіцяці, і нашыя клопаты, і радасць, і праца.
Каб нашы выхаванцы маглі з ранняга дзяцінства ведаць аб сваёй краіне, аб яе працавітым народзе, умелі разумець пявучую і меладычную беларускую мову, у дзяржаўнай установе адукацыі «Сольскі яслі-сад» з вясёлымі песнямі, танцамі і сапраўдным караваем адбылося фальклорнае свята «Дажынкі». У гэты дзень на свяце прыгожыя дзяўчынкі-жнеі спявалі, жніво жалі, збіралі каласкі, а хлапчукі рабілі снапы. Жыцень, які завітаў на свята, дапамог апрануць жытнюю бабу (дажынкавы сноп) у кашулю, спадніцу, каласы павязаць хусткай і ўпрыгожыць рознакаляровымі стужкамі. На пряцягу ўсяго свята гучалі беларускія песні “А мы жыта жалі”, “Вяночак”, “Ураджайная”. Разам з Алесяй і Жыценем нашы маленькія выхаванцы гулялі ў беларускія народныя гу