Больш як 10 гадоў Смаргонская гімназія рэалізуе адукацыйны праект “Зялёныя школы”. На мэце праекта выхаванне ашчаднага стаўлення да прыроды, павышэнне ўзроўню інфармавання моладзі па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя, рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў. З 2014 года гімназія мае статус “Зялёная школа”. Становіцца добрай традыцыяй правядзенне ў межах Дней энергіі PR-акцыі “Школьны ЭКАдвор”. Летась мерапрыемства праводзілася віртуальна. Сёлета на тэрыторыі ўстановы адукацыі разгарнулі сваю работу некалькі станцый па галоўных кірунках адукацыйнага праекта, дзе ўвага ўдзельнікаў акцэнтавалася на існуючых экалагічных праблемах і на іх ўзаемасувязі з асабістымі паводзінамі кожнага. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 5-6 класаў, для якіх падарожжа па экалагічных станцыях стала своеасаблівым уваходжаннем у адукацыйны праект. З пачаткоўцамі працавала каманда настаўнікаў біялогіі, хіміі, геаграфіі, а таксама ўдзельнікі экалагічнага клуба “Віта”, вучні хіміка-біялагічных класаў