На Смаргоншчыне пачалася кампанія імунізацыі супраць грыпу. Вакцынацыяй павінна быць ахоплена 40 працэнтаў працуючых.
Спецыялісты нагадваюць, што прышчэпка супраць грыпу павінна прадухіліць неспрыяльныя медыцынскія, эканамічныя, сацыяльныя наступствы, звязаныя з гэтым захворваннем. Вакцына, якая завезена ў Смаргонскую ЦРБ, можа прымяняцца для імунізацыі як дарослых, так і дзяцей, пачынаючы з 6-месячнага ўзросту. Што да складанай эпідэміялагічнай сітуацыі, звязанай з каранавірусам, тут урачы сцвярджаюць, што прышчэпка ад грыпу актывізуе імунітэт у барацьбе супраць віруснай інфекцыі, у тым ліку і супраць COVID-19.
Зрабіць прышчэпку можна ў працэдурным кабінеце паліклінікі з 8.00 да 16.00. У кабінеце №37 можна прышчапіцца без накіравання ўчастковага тэрапеўта з 8.00 да 11.00. пасля агляду памочніка ўрача. У філіяле паліклінікі, што на вул. Юбілейнай, таксама выдзелены асобны кабінет для жадаючых застрахаваць сябе ад грыпу. Спецыяльная брыгада медыцынскіх работнікаў можа выехаць на дом для тых, хто не ў стане самастойна патрапіць у працэдурны кабінет.
Ала СТРАШЫНСКАЯ.
Фота аўтара.