Найти в Дзене

Школьныя валанцёры ў бібліятэцы

Слова “валанцёр” мае лацінскае паходжанне і даслоўна азначае “дабраволец, які паступае па ўласнай волі”. Валанцёр – гэта чалавек, які аддае свае сілы, дабрыню і час бязвыплатна другім людзям.

У СШ №5 валанцёрскі рух працуе вельмі актыўна. Два гады таму вучні (цяпер ужо сёмых класаў) выбралі сабе кірунак: дапамагаць бібліятэкам горада ў захаванні кніг. У вольны час дзеці падклейваюць кнігі і часопісы, атласы, сшываюць газеты, сартыруюць перыёдыку па нумарах.

Нядаўна вучні 7 ”Г” класа пабывалі ў філіяле “Гарадская бібліятэка № 3”. Бібліятэкар Ірына Краўчанка правяла з дзецьмі практычныя заняткі па захаванні кніжнага фонду “Будзь здарова, кніга!”. Праслухаўшы рэкамендацыі спецыяліста, вучні правільна рамантавалі кнігі, а таксама праціралі кніжныя паліцы і расстаўлялі кнігі ў алфавітным парадку. Такое супрацоўніцтва спадабалася як бібліятэкару, так і дзецям.

-2
-3
-4

Наталля КУДАШ,

класны кіраўнік 7 ”Г” класа СШ №5.