Найти тему

ШАГ: гаворым пра адказнасць і ўзаемаразуменне

У межах інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» - «Школа Актыўнага Грамадзяніна» - 24 верасня ў 8-11 класах сярэдняй школы № 7 адбыліся інфармацыйныя гадзіны на тэму «Актыўны грамадзянін: мае ўчынкі - мая адказнасць». Выкарыстоўваючы мультымедыйную прэзентацыю, падрыхтаваную Нацыянальным інстытутам адукацыі, ініцыятыўныя групы навучэнцаў кожнага класа раскрылi змест двух інфармацыйных блокаў: «Актыўны – значыць адказны», «Вучымся разумець адзін аднаго».

«Няведанне закона не вызваляе ад адказнасці. А вось веданне нярэдка вызваляе», - пісаў Станіслаў Ежы Лец. Пачынаючы задумвацца аб адказных паводзінах і важнасці ўмення будаваць адносіны з іншымі людзьмі, навучэнцы рыхтуюцца да дарослага жыцця ўжо цяпер дзякуючы ўдзелу ў мерапрыемствах праекта «ШАГ».

-2
-3

Марыя ГОВІЧ,

настаўнік сярэдняй школы № 7.