Найти тему

Прэзентацыя кнігі Галіны Антонавай

У філіяне №3 раённай бібліятэкі прайшла прэзентацыя кнігі смаргонскай журналісткі Галіны Антонавай “Дзяруга. Музыкант. Педагог. Фатограф”.

У кнізе занатаваны ўспаміны пра слыннага сына Смаргоншчыны, заслужанага дзеяча культуры БССР, ганаровага грамадзяніна Смаргоні, папулярызатара розных відаў мастацтва, стваральніка першага ў Буларусі цымбальнага аркестра, які зараз носіць яго імя – Аляксандра Анісімавіча Дзяругу. Ажыццявіць ідэю і выдаць кнігу паспрыяў слынны скульптар Уладзімір Церабун.

Сярод прысутных на імпрэзе былі аўтары асобных успамінаў, якія выступілі з прамовамі: Соф’я Лазар, Ірына Гаева, Надзея Матусевіч, Расціслаў Шчасны.

-2
-3
-4
-5
-6

Ала КЛЕМЯНОК.