Дзяржаўны музей исторыі беларускай літаратуры запрашае наведаць літаратурна-мастацкую экспазіцыю “Браты Грым. Жыццё і творчасць”, якая стала вынікам супрацоўніцтва музея і Навуковага таварыства братоў Грым у г. Каселі (Германія).Браты Грым – Вільгельм Карл (24.02.1786, Ганаў – 16.12.1859, Берлін) і Якаб Людвіг Карл (4.01.1785, Ганаў – 20.09.1863, Берлін) – нямецкія пісьменнікі і мовазнаўцы, члены Берлінскай Акадэміі навук, вядомыя ва ўсім свеце, у першую чаргу, як збіральнікі і ўкладальнікі зборнікаў нямецкіх казак. Апроч гэтага, даследаванні братоў Грым старажытнанямецкай мовы не толькі паклалі пачатак германістыцы, але і аказалі ўплыў на еўрапейскую філалогію ў цэлым. Пачаты ў 1838 г. вялікі “Слоўнік нямецкай мовы”, які павінен быў ахапіць увесь слоўнікавы запас ад Лютара да Гётэ і стаць свайго роду “натуральнай гісторыяй асобных словаў”, з’яўляецца вянцом непаўторнага навуковага подзвігу братоў Грым.Адным з галоўных кірункаў дзейнасці братоў Грым быў збор паданняў, міфаў і народны
Літаратурна-мастацкая экспазіцыя "Браты Грым. Жыццё і творчасць"
12 сентября 202012 сен 2020
7
2 мин