Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене

Распачалася рэканструкцыя будынка гімназіі

Днямі будынак смаргонскай гімназіі, пераважна яе прыбудова, пачалі абрастаць рыштаваннямі. Распачаліся работы па рамонту і рэканструкцыі фасадаў па ўсяму перыметру. Фінансавыя сродкі выдзелены Сусветным Банкам у памеры 630 тысяч беларускіх рублёў. Будаўнічыя работы ажыццяўляе ААТ “Строитель” з Ашмянаў. Падрадчыка для выканання работ вызначыў сам Сусветны Банк.
Дырэктар гімназіі Ірына Дурэйка адзначыла, што будаўнічыя работы не будуць перашкаджаць навучальнаму працэсу. Да канца гэтага года будынак будзе ўцеплены, патынкаваны, пафарбаваны. Будуць заменены парапеты на даху і вадасцёкі, абновяцца франтоны і адмостка. Акрамя таго, яшчэ 60 тысяч рублёў гэта навучальная ўстанова атрымала ад Сусветнага Банка для набыцця абсталявання ў кабінет біялогіі. Ала СТРАШЫНСКАЯ. Фота аўтара.

Днямі будынак смаргонскай гімназіі, пераважна яе прыбудова, пачалі абрастаць рыштаваннямі. Распачаліся работы па рамонту і рэканструкцыі фасадаў па ўсяму перыметру. Фінансавыя сродкі выдзелены Сусветным Банкам у памеры 630 тысяч беларускіх рублёў. Будаўнічыя работы ажыццяўляе ААТ “Строитель” з Ашмянаў. Падрадчыка для выканання работ вызначыў сам Сусветны Банк.

Дырэктар гімназіі Ірына Дурэйка адзначыла, што будаўнічыя работы не будуць перашкаджаць навучальнаму працэсу. Да канца гэтага года будынак будзе ўцеплены, патынкаваны, пафарбаваны. Будуць заменены парапеты на даху і вадасцёкі, абновяцца франтоны і адмостка.

Акрамя таго, яшчэ 60 тысяч рублёў гэта навучальная ўстанова атрымала ад Сусветнага Банка для набыцця абсталявання ў кабінет біялогіі.

-2

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара.