У мінулыя выхадныя сталіцай ХХVII Дня беларускага пісьменствам сталі Бялынічы. Штогод свята ладзіцца ў новых гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання.
Традыцыйна гэта свята адзначаецца і ва ўстановах адукацыі. У сярэдняй школе №1 прайшлі цікавыя мерапрыемствы: кніжныя выставы, бібліятэчныя ўрокі, завочныя экскурсіі ў мясціны, звязаныя з лёсам вядомых пісьменнікаў. Тыдзень беларускага пісьменства і друку распачаў урок ведаў “Я вырас тут, і край мне гэты дарагі”. Вучні пятых класаў здзейснілі вандроўку ў далёкае мінулае: даведаліся, як узнікла пісьменства, якія помнікі пісьменства дайшлі да нашых дзён, якой была ў старажытнасці кніга. Вучні дзяліліся сваімі ўражаннямі пра творы, якія закранулі іх душу, пра любімых кніжных герояў. Вучні 10 і 11 ”А” класаў падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю “Светлы ж след будзе вечна жывым”, прысвечаную класіку беларускай літаратуры Максіму Багдановічу. Розныя жыццёвыя цяжкасці (маці памерла, кал