Мая сваячка шмат гадоў працуе ў рэабілітацыйным цэнтры, дзе праходзяць лячэнне наркатычна залежныя пацыенты. Аднойчы яна спыталася ў маладога чалавека, які фактычна дажываў, бо меў букет незваротных наступстваў ад прыёму опіоідных наркатычных сродкаў, ці не шкада яму свайго так бяздарна загубленага жыцця. Адказ яе проста шакіраваў. “Вы што! Я атрымліваў такі кайф! Такі кайф! Вам ніколі гэтага не адчуць і не зразумець!” На заўвагу, што гэта толькі ілюзія, а задавальненне можна атрымаць не рызыкуючы здароўем, наркаман адказаў: “Для мяне іншай асалоды не трэба”. Урач-нарколаг Смаргонскай ЦРБ Ірына Турноўская штодзень сутыкаецца з пацыентамі, у свядомасці якіх перакручаныя як нармальнае стаўленне да жыцця, так і да жыццёвых каштоўнасцей. Не толькі з артыкулаў і падручнікаў, а больш з уласнага прафесійнага вопыту Ірына Уладзіміраўна ведае, што наркаманія – гэта найперш псіхічнае захворванне, пры якім разбураецца нервовая сістэма, мозг, імунная сістэма, сэрца. Наркаман дэградуе як асоба, п