Прыпыняю сваю машыну каля аб’явы з указаннем пашпарта аб’екта з рэквізітамі ўсіх адказных асоб. Адказных за рэканструкцыю, тэхнічны і аўтарскі нагляд. Побач з прозвішчамі тэлефоны, пазваніўшы на якія можна пачуць аргументаваны адказ на пытанне: “Дык калі ж, нарэшце адкрыецца двухбаковы рух на праспекце Індустрыяльным?” Менавіта з такім пытаннем звяртаюцца ў рэдакцыю падпісчыкі. Чаму ў рэдакцыю? Мусіць таму, што вадзіцелі не прыпыняюцца каля шчыта з аб’явамі, а пешаходаў не вельмі хвалюе гэта пытанне. Вядома ж, я магла працаваць на “ўдалёнцы” - пазваніць па ўказаных тэлефонах. Але захацелася бліжэй пазнаёміцца з тымі, хто тут працуе. Таму накіравалася бліжэй да тэхнічнай базы і часовага прыпынку ашмянскіх дарожнікаў. - Ого! Цяпер мы “засвецімся” і ў смаргонскай газеце, - прыязна ўсміхаецца начальнік участка ДЭУ-57 Ігар Сцяшонак, што я ўспрымаю як дазвол фатаграфаваць аб’ект і яго асабіста. Доўга не вагаючыся, я пачынаю пытацца пра галоўнае: - Калі ж мы будзем ездзіць па абедзвюх пало