Найти тему

Свята ведаў у Жодзішкаўскай школе

Урачыста і святочна распачаўся новы навучальны год у вучэбна-педагагічным комплексе “Жодзішкаўскі яслі-сад – сярэдняя школа”.

-2
-3

Павіншаваць настаўніцкі калектыў, вучняў і іх бацькоў завітаў 1 верасня былы выпускнік гэтай школы, старшыня раённага выканаўчага камітэта Генадзь Харужык. Звяртаючыся да прысутных, Генадзь Васільевіч сказаў, што сёння на педагогаў ускладзена надзвычай важная задача – прывіваць асалоду да ведаў і выхоўваць у падрастаючага пакалення любоў да Радзімы. Асаблівыя словы выказаў выступоўца ў адрас выпускнікоў і пажадаў ім ажыццяўлення мар, авалодання ў будучым любімымі прафесіямі і вяртання на малую радзіму, каб зрабіць яе больш утульнай і прыгожай. Падарункам ад старшыні райвыканкама для роднай школы стаў грашовы сертыфікат.

-4
-5
-6

Наогул падарункаў у гэты дзень было шмат. І не толькі букеты кветак ад адзінаццацікласнікаў. Дырэктар школы Данута Балыш уручыла першакласнікам прыгожа ілюстраваныя кнігі “Беларусь – наша Радзіма”, старшакласнікі – наборы фламастэраў. А вясёлы казачны Карлсан – вясёлы настрой і чырвоныя ды зялёныя балонікі.

-7
-8
-9
-10
-11
-12
-13
-14
-15

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара.

-16

Першай настаўніцай для 13 сёлетніх жодзішкаўскіх першакласнікаў стала малады спецыяліст Карына Іголка. Яна – выпускніца СШ №7 г. Смаргоні. Сёлета атрымала дыплом спецыяліста Ваўкавыскага педагагічнага вучылішча, працягвае вучобу завочна ў Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы.

-17

“Трэці раз у першы клас!” – так характарызуе асабістыя ўражанні ад святочнай школьнай лінейкі Святлана Садоўская. Святлана Тадэўшаўна прывяла ў першы клас сваю трэцюю дачку, Таццяну, і прызнаецца, што пачуцці яе захапілі самыя светлыя, настрой прыўзняты і аптымістычны.