У "стромкія" дзевяностыя годы мінулага стагоддзя лёс зрабіў для мяне падарунак - знаёмства з выдатным чалавекам, лекарам-псіхіятрам Вулахам Анатолем Лейбавічам. Выдатным для мяне ён быў, першым чынам, любоўю да ўсяго беларускага і вольнай размовай на чыстай літаратурнай беларускай мове. Для мяне тады яшчэ ідучага да ўсведамлення сябе, як беларуса, гэта быў прыклад патрыятызму і глубокай павагі чалавека да традыцый і гісторыі той зямлі, якая стала другім домам пры поўным захаванні сваёй ідэнтычнасці. На мае першыя і нясмелыя спробы павольнай размовы па-беларуску, падбадзёрваючы мяне ў маіх распачынаннях, ён параіў не саромецца нават відавочных памылак у словах. На гэта я ў жарце сказаў, што баюся праславіцца нацыяналістам. Ён звонка засмяяўся і даслоўна сказаў наступнае: "Ужо каго-каго, але мяне цяжэй усяго абвінаваціць у беларускім нацыяналізме, хоць, асцерагаючыся гэтага слова, людзі часта падменьваюць паняцці "нацыяналізм" і "нацызм". А гэта абсалютна розныя рэчы" …Мудры чалавек з