Сярод затрыманых - італьянскі бізнесмен. Пасля допыту затрыманых паліцыя прыме рашэнне аб меры стрымання. Антоніа Вадала быў галоўным фігурантам расследавання Куцыяка, які падазраваў славацкія ўлады ў сувязях з італьянскай злачыннай групоўкай Ндрангета. Агулам паліцыя Славаччыны затрымала сем чалавек у чацвер у рамках расследавання забойства журналіста Яна Куцыяка. Пра гэта паведамляюць мясцовыя СМІ са спасылкай на прэс-службу кіраўніка паліцыі Тыбора Гаспара. Ён паведаміў, што паліцыя правяла ператрусы ў шэрагу дамоў ва ўсходняй Славаччыне, што належаць асобам, якія маглі быць зацікаўлены ў забойстве Куцыяка. Журналіст быў застрэлены разам са сваёй дзяўчынай на мінулым тыдні ў сваім доме. Ператрусы прайшлі ў італьянскіх бізнэсоўцаў з меркаванымі мафіёзнымі сувязямі, пра якія пісаў Куцыяк у сваім апошнім, пасмяротна апублікаваным артыкуле. У прыватнасці, па дадзеных Куцыяка, Вадала, які мае шчыльныя сувязі з італьянскай мафіяй, на пачатку 2000-х зьбег з Італіі ад паліцэйскага пер