МАРЫЯ УЛАДЗІМІРАВА, ЗАЎТРА ТВАЁЙ КРАІНЫ Ці можа колькасць беларусаў, якія напісалі адмову на выманне органаў пасля смерці, сведчыць пра давер да медыцыны? Сёння ў Беларусі 2350 человек напісалі адмову на выманне органаў для перасадкі пасля смерці. Гэтую лічбу прывёў кіраўнік Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра «Трансплантацыя органаў і тканяў» Алег Румо. Як паведамляе TUT.BY са спасылкай на словы Румо, падобная практыка – прэзумпцыя згоды на выманне органаў і тканяў існуе не толькі ў Беларусі. У Чэхіі адмовіліся ад трансплантацыі органаў пасля смерці 1,5 тысячы чалавек, у Польшчы — крыху больш за 12 тысяч. Алег Румо лічыць, што паводле статыстыкі паказчык у Беларусі сярэдні паміж Чэхіяй і Польшчай. — Гэта адлюстроўвае своеасаблівую ступень даверу грамадства сістэме аховы здароўя. Калі людзі не будуць давяраць медыцыне і сістэме аказання медыцынскай дапамогі ў краіне, канечне, іх (нязгоднях на выманне) будзе больш, — адзначыў Румо. Фельчар «хуткай» Аляксандр Валчанін з Жодзіна
«У Беларусі не можа быць такога, калі б чалавека спецыяльна забілі для таго, каб разабраць яго на органы»
10 декабря 201710 дек 2017
13
3 мин