Гомельскі грамадскі актывіст Яўген Меркіс распавядае гісторыю аб тым, як ён спрабаваў падарыць Гомелю цікавы аб’ект стрыт-арту і чаму з гэтага, на жаль і пакуль што, нічога не выйшла.
Яшчэ летам 2017 года сумесна з урбаністычнай ініцыятывай “Smart Homel” з'явілася ідэя ажывіць знешняе аблічча нашага горада мастацтвам. Досыць хутка ініцыятары ад неабыякавых да развіцця Гомеля людзей знайшлі і сродкі на неабходныя для гэтага фарбы і працу.
Справа заставалася за малым – атрымаць ад гарвыканкама неабходны дазвол і можна было маляваць. Але менавіта тут пачаліся ўсе праблемы...