Нацыянальная сімволіка, арнамент і надпісы на роднай і крыху падзабытай некаторымі мове сёння можна ўбачыць амаль усюды. На гэтым будуюцца піяр-хады кампаній, выпускаюцца калекцыі моднага адзення, рэкламуецца нацыянальная кухня… Што гэта: пэўная даніна модзе ці павага да свайго роднага, крэўнага? У кожным сімвале ці знаку, што беражліва ахоўвае народ, ёсць глыбінны сэнс. Ва ўсе часы беларусы надзялялі птушак магічнымі якасцямі. Крылы, магчымасць далёка лятаць ператваралі іх у боскіх істот. Паводзіны чалавека і птушак у нечым падобныя, і гэта нас яднае. Аб беларускіх вераваннях, вобразе птушкі ў народнай культуры і нябесных «пакараннях» распавёў загадчык філіяла Веткаўскага музея ў Гомелі Пятро Цалка. Па веры Некалі многія птушкі адчулі на сабе асаблівасці чалавечага жыцця. У іх была сям’я, дзеці і звыклыя кожнаму хатнія клопаты. Але ўсё імгненна змянілася: за грахі людзі ператварыліся ў птушак. Самая беларуская птушка – бусел – таксама некалі была чалавекам. З пакалення ў пакаленне пер