Яшчэ не так даўно слова Лельчыцы не выклікала ў мяне ніякіх эмоцый, бо было чымсьці абсалютна цьмяным і незразумелым, якім і бывае звычайна для носьбітаў мовы большасць геаграфічных назваў. Праўда, неяк даводзілася чытаць у кнігах беларускага географа і тапаніміста В.А. Жучкевіча, што імя нашых палескіх Лельчыц узыходзіць да наймення аднаго ca старажытных бажкоў — Лелька ці да такога ж слова лелька, якім у паданнях падчас называлі белага бусла.
Буслы і цяпер жывуць у Лельчыцах, в’юць гнёзды на дрэвах, што растуць на ўскраіне гарадскога пасёлка. Белы бусел — гэта наогул сімвал палескіх прастораў. Аднак паспрабуйце знайсці хаця б адну вёску, назва якой паходзіла б ад найменняў птушак. Няма такіх вёсак. Таму і не верылася ў верагоднасць пачатку Лельчыц толькі ад белага бусла. У такім вырашэнні питання не бачилася галоўнага — адлюстравання пэўных гістарычных пад- зей, чалавечага лесу.
На якісьці момант вобраз лелька — белай птушкі зноў усплыў у памяці, калі я нечакана сустрэў цікавую легенду, расказаную ў аповесці беларускага пісьменніка Э. Скобелева «Кристина».
…Калісьці, шмат стагоддзяў назад, у час мангола-татарскага нашэсця, пачалі ворагі шукаць у лясах і сярод бясконцых балот быццам бы схаваны там залаты лік (гэта значыць сонм) Леля, ляснога бога. Тры гады шукалі, рыхтавалі ўсё новыя атрады — адны на конях, іншыя — на чоўнах. Аднак танулі баскакі-татары ў бяздонных прорвах або былі бітыя рускімі воінамі. I адступалі ворагі, і паўтаралі імя рускага ляснога бога — «Лельчы, Лельчы.„» Так і стала празывацца тое месца, дзе спынілася варожае войска, —Лельчыцы. А сам лясны Лель паслаў на дапамогу паляшанам вераб’ёў, якія заводзілі ворагаў яшчэ далей у лясы і балоты. З той пары лясную птаху-выратавальніка і завудь у народзе «ляляк», гэта значыць пасланец, ганец Леля…
Лелька — бусел, верабей, татары, лясны бог Лель… Усё, як у калейдаскопе, у чароўнай казцы. Аднак не ўсё ў гэтай легендзе казачнае.
Недалёка ад Лельчыц, у Маркаўскім сельсавеце, знаходзіцца вёска Картынічы. На сумежных балотах ёсць цікавае месца — паласа, быццам бы «шлях», глыбінёй больш за 3 метры, а побач — невялікія ўзгоркі, на якіх растуць магутныя сосны. Жыхары завуць гэтае месца “турэцкай яздой». Згодна з мясцовым паданнем, праз картыніцкія балоты праходзіла, як чорная хмара, татарская конніца. Шмат дзён і начэй з жахам прыслухоўваліся людзі да хлюпання балотнай вады пад капытамі варожых коней, да чужых галасоў, у якіх адчувалася ўпэўненасць пераможцаў. Татар было так многа, што іх коні выбілі на балоце язду.
Каб не прапусціць новыя артыкулы і даследаванні — падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс.Дзэне!
Як бачым, водгалас падзей 1240-1241 гадоў, калі татарская арда пад началам ханаў Кайдгана і Гаюка з’явілася на Палессі і разарыла Мазыр, Брагін, Петрыкаў, Тураў, Пінск, Клецк, Давыд-Гарадок, Слуцк і іншыя гарады, жыве ў народзе…
А што дае гэты факт для разумення ранняй гісторыі населеных пунктаў Лельчыцкага раёна? Ён, перш за ўсё, сведчыць аб тым, што на месцы некаторых сучасных вёсак існавалі пасялєнні з характэрнай пераемнасцю насельніцтва. Інакш старажытныя паданні, як адлюстраванне рэальных гістарычных падзей, ніколі б не дайшлі да нашых дзён.
Цікава вось яшчэ што: у «Пісцовай кнізе Пінскага і Клецкага княстваў» таксама ўпамінаецца нейкая «дарога Батыева». А геаграфічныя працы нашага часу вызначылі, што з Турава на поўдзень у дамангольскі час праходзіў сухапутны шлях да Кіева. Не выключана, што гэты шлях ляжаў якраз паблізу ад месца сучасных Лельчыц, ці, магчыма, той вёскі, якая там у той час існавала.
Тое ж, што паведамляла легенда пра казачных вераб’ёў і ляснога бажка Леля, уяўлялася нічым іншым, як прыгожымі чароўнымі атрыбутамі, без прысутнасці якіх не абыходзяцца ні ў адным паданні. Пошукі пачаткаў Лельчыц працягваліся.
Неяк у разгаворы з ляльчанамі давялося пачуць не добра знаёмае і прывычнае Лельчыцы, а трохі нязвычнае і на першы погляд памылковае Ленчыцы. Аднак хутка прийшла перакана- насць: вымаўленне Ленчыцы — не памылка, а заканамернасць, якая добра тлумачыцца адпаведнымі моўнымі асаблівасцямі. Трэба было толькі вызначыць, якая форма была першапачатковай — Ленчыцы ці Лельчыцы.
І тут мне дапамагла бібліятэкар Лельчыцкай раённай бібліятэкі Таццяна Аляксандраўна Жогла. Добра, калі ёсць назіральныя людзі, якія цікавяцца гісторыяй свайго краю! Аказалася, што ў кнізе «Крыжаносцы» польскага пісьменніка Генрыка Сянкевіча ўпамінаюцца нейкія Ленчыцы. Мы тут жа знайшлі гэтае месца ў тэксце і паспрабавалі перанесці яго на карту. А на карце ў цэнтры Польшчы, паміж Серадзам і Плоц- кам ляжыць мястэчка Ленчыца. Вось тут і нарадзілася тая думка, аб якой трэба расказаць.
Старажытная Берасцейская зямля разам з Турава-Пінскім княствам, на тэрыторыі якога і знаходзілася месца сучасных Лельчыц, увайшла ў склад Літоўскай дзяржавы ў пачатку XIV ст. Пасля Крэўскай уніі 1386 года ўзмацніліся міграцыйныя патокі польскага насельніцтва на ўсход, прычым менавіта на паўднёвым напрамку — Валынь, паўднёвыя раёны Беларусі (аб прытоку польскага насельніцтва пасля таго, калі ўкраінскія і шэраг паўднёвых зямель Беларусі трапілі пад юрысдыкцыю Кароны ў 1569 г., сведчыць таксама “Этнаграфія беларусаў».
У гэтым аспекце ўзнікненне Лельчыц (пры дапушчэнні, што першапачатковай формай было вымаўленне “Ленчыцы») бачыцца наступным чынам. Ленчыцы — гэта так званая перенесеная назва, з’яўленне якой было звязана з польскімі перасяленцамі, якія, напэўна, заснавалі невялікую вёсачку і назвалі яе так, як называлася тое мястэчка ў Польшчы, адкуль яны паходзілі. У бліжэйшых да Лельчыц вёсках Дубніцкае, Усаў, Данілевічы дагэтуль жывуць палякі.
Што ж датычыць польскага мястэчка Ленчыца, то яно ляжыць якраз у той мясцовасці, дзе калісьці пражывала заходнес- лавянскае племя ленчычане. Паміж гэтай этнічнай назвай і тапонімам Ленчыца існує верагодная сувязь.
Працяг артыкула чытайце на Краязнаўчым сайце Гомеля і Гомельшчыны.