Выдавец і дызайнер Ігар Федасенка выпусціў дзве прыгожыя паштоўкі з выявамі помніка герою паўстання 1794 года, нацыянальнаму герою ЗША, Польшчы, Літвы і Беларусі, ганароваму грамадзяніну Францыі Тадэвушу Касцюшку, паведамляе Радыё Рацыя. Першы ў Беларусі поўнафігурны помнік герою паўстання 1794 года быў адкрыты сёлета на тэрыторыі музея-сядзібы ў Марачоўшчыне. Дарэчы, Ігар Федасенка выдаў яшчэ шэраг арыгінальных паштовак, прысвечаных Тадэвушу Касцюшку, Мерачоўшчыне і палацу Пуслоўскіх у Косаве. Некалькі паштовак, прысвечаных Тадэвушу Касцюшку, музею-сядзібе і палацу Пуслоўскіх у Косаве выпусціла ТАА «Паліграфіка» з Брэста. Кожная паштоўка выйшла з друку накладам 1000 асобнікаў. З адваротных бакоў паштовак напісана, хто такі Тадэвуш Касцюшка, а пра палац Пуслоўскіх згадваецца, што за казачны вобраз і раскошу яго называлі «рыцарскай мрояй». Источник: planetabelarus.by Приглашаем на экскурсии по Беларуси:
Туристско-информационный центр "Планета Беларусь",
тел. +37529 6193420 (Телеграм,