Святар Ігнацій Луковіч стаў епіскапам Бараўлянскім, вікарыем Мінскай епархіі. 25 кастрычнікаў у храме Хрыста Збаўцы ў Маскве яго высвяціў патрыярх Кірыл. Яшчэ 15 кастрычніка члены Сінода РПЦ заслухалі даклад мітрапаліта Паўла аб неабходнасці мець вікарнага архіерэя. Вікарый — гэта такі епіскап, які не мае сваёй епархіі і дапамагае іншаму епіскапу. То бок Ігнацій Луковіч будзе памочнікам ці нават намеснікам Паўла. Усімі справамі, якія не будзе паспяваць вырашаць Павел, цяпер будзе займацца новы епіскап. Раней такія функцыі яшчэ па старой памяці выконваў епіскап Барысаўскі Веніямін, але ў яго цяпер ёсць свая паўнавартасная епархія. Хто такі епіскап Ігнацій? Ягонае імя Ігар Луковіч. Святару 48 гадоў, ён родам з Маладзечна. Па свецкай адукацыі — радыёмеханік. Вучыўся ў Мінскай духоўнай семінарыі і Маскоўскай духоўнай акадэміі. Быў пастрыжаны ў манахі архімандрытам Гурыем (на той момант яшчэ не епіскапам Навагрудскім) у 1993 годзе. Атрымаў манаскае імя Ігнацій. Выкладаў у Мінскай духоўн
Радыёмеханік з Маладзечна стаў другой асобай у беларускай праваслаўнай царкве
31 октября 201831 окт 2018
51
1 мин